Гарлінская кажа, што «планамерная праца» па выяўленні ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года праводзіцца штодня.

Толькі ў Мінску ў 2023 годзе было ўзбуджана 2580 крымінальных справаў па «экстрэмісцкіх» артыкулах. 

1003 чалавекі прызнаныя падазраванымі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт. 342 КК), больш за 1000 спраў распачата за «абразу» Лукашэнкі і сілавікоў у інтэрнэце. 

— Паверыўшы ў поўную ананімнасць і беспакаранасць, гэтыя грамадзяне лічаць неабходным выказваць меркаванне па розных пытаннях, — кажа Гарлінская, дадаючы, што грамадзяне пры гэтым, «натуральна», выкарыстоўваюць «ненарматыўную лексіку і абразы ў адрас прадстаўнікоў улады і любога, хто яе падтрымлівае». 

Насамрэч, у Беларусі можна патрапіць пад пераслед за крытыку Лукашэнкі і яго рэжыму і без ужывання ненарматыўнай лексікі і абразаў — проста за сам факт нязгоды.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, за гэты час было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

«На аблавах былі задзейнічаныя 174 следчыя». Праваабаронцы расказалі падрабязнасці пра студзеньскі хапун

«У мяне гематома ў мозгу засталася з таго часу». Ахвяра сілавікоў расказала, што ў яе цяпер з жыццём і здароўем

Дзвюх жанчын з Ліды аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад INeedHelpBY. Дзяржава забірае сабе і суму дапамогі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1