У Сейм Літвы будуць унесеныя папраўкі да законаў, якія прапануюць яшчэ на адзін год падоўжыць нацыянальныя санкцыі, якія прымяняюцца да грамадзян Беларусі і Расіі, а таксама пастрожыць праверкі беларусаў, якія ўязджаюць у краіну, піша Delfi.lt.

Прапанова яшчэ на адзін год падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі, і ўзмацніць строгасць праверкі грамадзян Беларусі, якія прыбываюць у Літву, на мінулым тыдні ўхваліў урад.

У праекце прадугледжваецца, што ў выпадках перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі па шэнгенскай візе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы абавязаны дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку.

Як і ў папярэднім рашэнні, папраўкі ў закон прадугледжваюць абмежаванні на выдачу віз расіянам і беларусам. Выключэнні прадугледжаны для асоб, якія з'яўляюцца членамі сем'яў грамадзян Літвы або іншых краін Еўрапейскага саюза (ЕС), членамі экіпажаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі.

Таксама абмежаванні не закрануць асоб, якія прыязджаюць у Літву з гуманітарных меркаванняў.

У законапраекце таксама прапануецца ўдакладніць, што абмежавальная мера будзе распаўсюджвацца на юрыдычных асоб, бенефіцыярамі якіх з'яўляюцца грамадзяне Расіі, незалежна ад таго, ці маюць яны часовы або пастаянны від на жыхарства ў Літве.

Увесну мінулага года Сейм увёў нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Законапраект аб абмежавальных мерах з-за ваеннай агрэсіі супраць Украіны зрабіў больш жорсткім парадак прадастаўлення пастаяннага або часовага дазволу на жыхарства, выдачы віз і забараніў перамяшчэнне грамадзян Расіі праз знешнюю мяжу ЕС. 

Чытайце таксама:

Кіраўнік МУС Літвы падтрымала закрыццё двух пунктаў на мяжы з Беларуссю: Нацыянальная бяспека — прыярытэт №1

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Літва плануе скараціць напалову колькасць дазволаў на міжнародныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2