У Нямеччыне ўвечары 11 лютага забілі 17-гадовага ўкраінскага баскетбаліста Уладзіміра Ермакова — на яго і сябра напалі з нажамі, піша hromadske.ua.

Уладзімір Ермакоў і яго сябар Арцём Казачэнка выступалі за моладзевую каманду «ART Giants» (U-19) з Дзюсельдорфа. Напярэдадні чарговага матчу на юных баскетбалістаў напалі з нажамі на вуліцы, нібыта за тое, што яны — украінцы.

«Уся каманда правяла ноч у бальніцы побач з нашым хлопцамі. На вялікі жаль, дактары не змаглі выратаваць Ермакова, а Казачэнка застаецца ў рэанімацыі. Мясцовая паліцыя ўжо вядзе справу, на месцы злачынства былі сведкі», — расказалі ў Федэрацыі баскетбола Кіева.

Чытайце таксама:

Памёр Андрэй Бусень

Памерла Алена Сафронава

Смяротнае ДТЗ пад Віцебскам. Сутыкнуліся два грузавікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
30
Абуральна
28