Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Паводле паведамлення, кіраўніцтва Пентагона, Белы дом і Кангрэс былі пра гэта апавешчаныя.

Намеснік міністра абароны ЗША Кэтлін Хікс прыняла камандаванне і абавязкі ад міністра абароны Осціна, паведамілі пазней у прэс-службе Пентагона.

22 снежня 70-гадовы Осцін быў змешчаны ў клініку ў Мэрылендзе для лячэння раку прастаты. Ён вярнуўся ў клініку 1 студзеня з-за ўскладненняў і правёў там прыкладна два тыдні. 

Офіс генеральнага інспектара Міністэрства абароны заявіў у мінулым месяцы аб пачатку праверкі абставінаў шпіталізацыі Осціна. Гаворка ідзе пра першае незалежнае і надпартыйнае расследаванне таго, чаму Беламу дому і Кангрэсу на працягу некалькіх дзён не было вядома пра дыягнаставаны ў Осціна рак прастаты, пра яго шпіталізацыю і пра аперацыю. Як паведамляецца, прэзідэнт Джо Байдэн да 4 студзеня не ведаў аб шпіталізацыі міністра абароны.

Чытайце таксама:

У Багдадзе ўдарам з дрона забілі лідара групоўкі «Катаіб Хезбала»

Украіна ўжо сёння можа атрымаць ад ЗША высокадакладныя кіраваныя бомбы GLSDB — Politico

ЗША і Брытанія нанеслі новыя ўдары па Емене

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0