Што праўда, ягоны «Вашынгтон» саступіў «Фларыдзе» з лікам 2:4.

На 35-й хвіліне Протас перахапіў шайбу ў сярэдзіне пляцоўкі, аддаў пас Сгарбосе, той хутка адправіў шайбу Монтэ, які ў адзін дотык пераправіў шайбу ў вароты.

Беларус перапыніў серыю з 14 матчаў без набраных балаў. Гэта першае галявое дзеянне ў 2024 годзе.

У сезоне Аляксей у 48 матчах набраў 19 (3+16) балаў, пры паказчыку карыснасці «-5» і 4 хвілінах штрафу.

«Вашынгтон» з 51 балам у 49 матчах займае 12-е месца ў Усходняй канферэнцыі.

Таксама варта зазначыць, што Аляксандр Авечкін закідвае шайбу трэці матч запар. Зараз у расіяніна, які гоніцца за вечным рэкордам Уэйна Грэцкі, 833 шайбы (11 у гэтым сезоне) у рэгулярным чэмпіянаце. У Грэцкі, што даўно скончыў кар'еру, 894.

Такім чынам адставанне складае 61 шайбу. Але раней Авечкін у сярэднім закідваў па 45 шайбаў за сезон у рэгулярцы.

Чытайце таксама:

Журналістка раскрыла сакрэт прагрэсу беларускага хакеіста ў НХЛ

Беларускі хакеіст заробіць у «Вашынгтоне» амаль $17 мільёнаў

У Канадзе сям'я ў падвале знайшла скрынку з карткамі на казачную суму. Здавалася б, прычым тут Беларусь?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0