Вольга Святліцкая. Скрыншот відэа Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

Вольга Святліцкая. Скрыншот відэа Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

— У 2022 годзе The Lancet публікаваў, што не хапае 6,5 мільёна дактароў у свеце. А ўжо сёлета прагучала, што не хапае 14 мільёнаў дактароў. Гэта звязана з аб'ектыўнымі фактарамі змены свету, — сказала яна ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Святліцкая згадвае, што нядаўна да іх у бальніцу прыязджалі італьянцы і скардзіліся на тое, што італьянскія медыцынскія ўніверсітэты стаяць пустымі.

— Казалі, што маладыя італьянцы не жадаюць станавіцца лекарамі. На наша здзіўленае пытанне — гэта ж адна з такіх добрых краін, дзе хацелася б быць доктарам і атрымліваць шмат грошай — яны адказалі, што не. Сёння дастаткова шмат спецыяльнасцей, дзе з меншай доляй адказнасці можна атрымліваць больш грошай.

Вольга Святліцкая падкрэсліла, што ў медыцыне высокая доля адказнасці. Яна прызнала, што людзі не хочуць працаваць у гэтай сферы па аб’ектыўных прычынах.

Але ж знайшла яна і плюс у тым, што ў беларускіх медыкаў невялікія заробкі:

— Цешыць тое, што той, хто застаецца цяпер у медыцыне ці хто прыходзіць цяпер у медыцыну, шчыры. Гэта тыя людзі, якія маюць высокую духоўнасць. Гэта значыць, тыя, хто хацеў сысці па грошы, ён сышоў.

А тыя, хто застаўся, яны хочуць лячыць, хочуць дапамагаць людзям. І ведаеце, такі селектар таксама ў нечым і нядрэнны.

Чытайце таксама:

«Малышка паспела толькі расплюшчыць вочкі». У Мінску немаўля памерла ад асфіксіі — медыкі не сталі рабіць кесаравага

Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева?

«На нас глядзелі як на вар’ятаў. Доктарка адмовілася прымаць роды, бо мяне маглі пазнаць». Як сям'я Нагорнай і Случака хавалася ад сілавікоў

Клас
6
Панылы сорам
42
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
24