18-гадовая беларуска Руслана Панчышына ўдзельнічае ў 12 сезоне музычнага рэаліці-шоу Operacion Triunfo, які з'яўляецца іспанскай версіяй папулярнай «Фабрыкі зорак», піша «Камсамолка».

Панчышына расла ў Беларусі, аднак разам з сям'ёй даўно пераехала на Тэнэрыфэ ў Іспанію. Цяпер беларуска жыве і вучыцца ў Іспаніі. З дзяцінства яна пачала спяваць. Акрамя таго, яна выступае ў групах, захапляецца бас-гітарай. З музычных стыляў ёй падабаюцца R&B, рок, соул. Панчышына брала ўдзел у больш чым 30 музычных праектах у Польшчы, Францыі, Германіі, Іспаніі. А ў Беларусі яна брала ўдзел у адборах на дзіцячае «Еўрабачанне».

Зараз Руслана знаходзіцца ў сямёрцы ўдзельнікаў, аднак яна намінаваная на вылет. Ці застанецца беларуска ў праекце стане вядома падчас канцэрта 12 лютага.

Фінал праекта адбудзецца ў канцы лютага. На праслухоўванне прыйшлі больш за 13 тысяч чалавек, з якіх выбралі 18 удзельнікаў. Удзельнікі навучаюцца вакалу, танцам сцэнічнаму майстэрству, а кожны тыдзень праходзяць справаздачныя канцэрты.

Пераможца праекта атрымае 100 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

«Ён стане адным з адкрыццяў 2024 года». У Іспаніі музыку з беларускімі каранямі прадказваюць сусветную славу

Беларус падаў заяўку на польскі адбор на «Еўрабачанне». Што за ён?

Беларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0