Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Днямі даносчыца Вольга Бондарава апублікавала праграму, з якой ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета. 

«Як маці, я буду змагацца за душы і розумы кожнага беларускага дзіцяці, імкнучыся адвесці ад нашых дзяцей пагрозу разбэшчвання і дэградацыі», — паабяцала яна.

Вараніца такой «змагарцы» не рада. Яна просіць не дапусціць такой самадзейнасці Бондаравай.

«Паважаная бацькоўская і педагагічная грамадскасць! Вы давалі згоду на такую «барацьбу» за душы і розумы кожнага беларускага дзіцяці? У нас ёсць нормы права, практыка, звычаі, каб кожны, хто захоча, стаў раптам «змагацца»?

Я як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і мама катэгарычна пярэчу, каб староннія людзі па-за сферай сваёй кампетэнцыі і паўнамоцтваў змагаліся за душу і розум майго дзіцяці. Любую спробу такой «барацьбы» буду расцэньваць як замах на маё гарантаванае і ахоўваемае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права на выхаванне дзяцей, а таксама ўмяшанне ў справы сям'і», — напісала Вараніца ў сваім канале.

Зрэшты, шанцаў стаць дэпутатам у Бондаравай пакуль няма. Па яе акрузе зарэгістраваныя і кандыдат-фаварыт, і яго спарынг-партнёр. Выглядае, што Бондаравай выдзеляць толькі апошняе месца ў выніковым пратаколе.

Чытайце таксама:

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?

Клас
31
Панылы сорам
9
Ха-ха
53
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5