Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Амаль кожны пяты літовец скарыстаўся бязвізам?

Паводле апошняй інфармацыяй, апублікаванай Дзяржпагранкамітэтам, за ўвесь перыяд існавання бязвізу для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі нашу краіну наведала 821 390 чалавек.

Найбольшым попытам паездкі ў Беларусь карыстаюцца ў грамадзян Літвы, яны складаюць 62% ад агульнай колькасці карыстальнікаў бязвізу.

Калі б статыстыка ДПК адлюстроўвала колькасць унікальных наведвальнікаў, то атрымалася б, што ў перыяд з 15 красавіка 2022 года па 5 лютага 2024 у Беларусі пабывала каля 18% насельніцтва Літвы. І гэта з улікам пажылых і немаўлят.

Фота: ДПК Беларусі

Фота: ДПК Беларусі

Але ці сапраўды літоўцы настолькі масава ездзяць у Беларусь?

Канечне, не. Згодна з данымі літоўскага бока, за 2023 год з Літвы ў бок Беларусі выехала менш за 62 тысячы чалавек. Гэта каля 2,15% насельніцтва Літвы. Менавіта такую колькасць унікальных наведвальнікаў налічыў літоўскі бок.

У беларускай справаздачы агучваюць толькі агульныя лічбы перасячэння мяжы людзей з літоўскімі пашпартамі. Згодна з гэтымі данымі, за мінулы год 412 тысяч грамадзян Літвы перасеклі беларускую мяжу, скарыстаўшы магчымасць прыехаць без візы.

Атрымліваецца, што вялікія агульныя лічбы дасягаюцца за кошт таго, што частка літоўцаў ездзіць у Беларусь даволі часта. Звычайна гэта жыхары прыгранічных раёнаў. Многія з іх ездзяць у Беларусь з эканамічных меркаванняў. Часцей за ўсё такія «турысты» ў нашу краіну едуць па паліва, цыгарэты, алкаголь і лекі.

Чытайце таксама:

У Літве зноў прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1