Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Заслаўі (па вуліцы Кветкавай) 2 лютага зарэгістравалі выпадак лабараторна пацверджанага шаленства ў хатняга ката, паведамляе pristalica.by.

Санітарная служба просіць выконваць правілы ўтрымання хатніх жывёл (рэгістрацыя, штогадовая вакцынацыя супраць шаленства). У выпадку змены іх паводзін тэрмінова звяртайцеся ў раённую ветэрынарную службу: в.Малінаўка, вул. Цэнтральная, 1, тэл. 512-64-39 (43).

У сувязі з гэтым у сераду ветэрынарная санітарная служба будзе рабіць аб'езд раёна Кладачкі на працягу ўсяго дня.

Хто зацікаўлены ў вакцынацыі хатніх жывёл, захоўвайце тэлефон спецыяліста: +375297762101 (Юлія). Набірайце і дыктуйце адрас, пад'едуць, жывёле зробяць вакцыну.

Таксама правераць пашпарты ў каго запісаныя прышчэпкі.

Чытайце таксама:

У Ждановіцкім сельсавеце выявілі шаленства. Хворая казуля прыйшла на падворак — з ёй кантактавалі і людзі, і жывёлы

У Беларусі з самалётаў скідваюць вакцыны ад шаленства для дзікіх жывёл. Не бярыце іх

Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёламі — раяць спецыяліст і бывалы паляўнічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0