Адкрыццё выставы. Фота: Сяргей Ждановіч / mastatstva / Facebook

Адкрыццё выставы. Фота: Сяргей Ждановіч / mastatstva / Facebook

На спыненай выставе прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь, усе зацікаўленыя тэмай творцы.

«Чорны квадрат» — гэта візуальнае выказванне К. Малевіча, намёк сучаснікам мастакам і інтэлектуальнай публіцы, што рэалізм у мастацтве паняцце не адназначнае і ўтрымлівае ў сабе невычэрпныя магчымасці і асацыятыўныя кампазіцыйна-вобразныя рашэнні. Квадрат — гэта ўсяго толькі знак, сімвал руху ў прастору новых рэальнасцяў у мастацтве», — напісана ў анонсе выставы.

На думку арганізатараў, выставачны праект спрабуе прасачыць сённяшнюю «лінію жыцця» «Чорнага квадрата» — на ўзроўні ідэі, формы, знака, матыву, сімвалічнага прадмета.

«Галоўнае ў выставе — нават не тэма, зададзеная куратарамі, а сам дух наватарства ў творчасці, які працягвае ідэі Казіміра Малевіча», — пісалі яны.

 Ці працягне працу выстава з «духам наватарства», пакуль невядома. 

Чытайце таксама:

Выставу да юбілею Быкава згортваюць праз 10 дзён пасля адкрыцця

Што трапляе ў музеі Расіі з вайны? Кіслотна-зялёныя майткі з матылькамі і шаўрон «Рускі карабель, ідзі на ***»

Нацыянальную кніжную палату перадаюць Мінкульту

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9