Па сярэднім курсе даляра за мінулы год (3,0012) — гэта 598,4 даляра. Калі ж адмінусаваць падаткі, то гэта будзе 1544 рублі (або 514,6 даляра).

Аднак больш справядлівым з'яўляецца значэнне медыяннага заробку. У лістападзе ён склаў 1499 рублёў 50 капеек «бруднымі». «Чыстымі» медыянны заробак складае 1289,5 рубля.

Калі браць па сярэднім курсе даляра за другое паўгоддзе (3,1716), то «бруднымі» медыянны заробак складзе 427,8 даляра, а «чыстымі» — 406,5 даляра.

Медыянны заробак называецца два разы на год. Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш гэтага значэння. Такім чынам, медыянны заробак лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкам, чым лічбы сярэдняга заробку.

Чытайце таксама:

Ужо нават у Малдове зарабляюць больш, чым у Беларусі

З 1 лютага вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

Сярэдні заробак за снежань рэкордна вырас, а ў Мінску наогул — $1000. У чым падвох?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2