У інтэрв'ю Радыё Свабода, згадваючы паўстанне Кастуся Каліноўскага, Пазняк адзначыў, што яно моцнае не сваімі вынікамі, а ідэяй. «Кастусь паказаў, што з Расіяй трэба змагацца сілай. І потым увесь час змагаліся сілай».

Зянон Пазняк падкрэслівае, што галоўная сіла будучых перамен — унутры Беларусі. Задача нацыянальных сіл — рабіць усё для таго, каб гэты дух там мацаваўся. Але як гэта рабіць у сённяшніх умовах?

«Мы былі маладымі, студэнтамі ў 60-я гады. Мы чыталі беларускія кніжкі, Багдановіча, Каліноўскага, рабілі самвыдат, перадавалі адзін аднаму. Ніхто нічога не ведаў. Таму барацьба магчыма ў любых умовах, нават у турэмнай камеры. Усё магчыма, калі ёсць мэта, дух, разуменне, што трэба рабіць, і ёсць надзея», — адзначыў палітык.

Пазняк лічыць, што цяпер у параўнанні з мінулым, ёсць вялікія магчымасці. «Ёсць інтэрнэт, ёсць розум у галаве, уменне аналізаваць, разуменне таго, што такое рэжым, Расія. Людзі бачаць, робяць вывады. Няхай гэты тарфяны пажар гарыць. Трэба назапашваць пэўныя сродкі, якія неабходны для барацьбы — матэрыяльныя, духоўныя, арганізацыйныя».

Пазняк лічыць, што «рэжымная сітуацыя ў Беларусі нестабільная» і на нейкім этапе такая палітыка дасць збой. І таму да гэтага трэба рыхтавацца.

А цяпер Пазняк раіць «не падымаць галавы», бо ідуць рэпрэсіі. Улады паставілі знішчыць усю актыўную частку нацыі, якая ў выпадку Беларусі, па ацэнках Пазняка, складае каля 10% насельніцтва.

«Гэта павінны разумець у Беларусі, таму што там жыве народ. Мы жывем у эміграцыі, сярод другога грамадства. Мы можам толькі ім дапамагаць. Усё вырашаецца ў Беларусі. І там зʼявіцца сапраўдны нацыянальны лідар. <…> Мы павінны спадзявацца толькі на сябе, на сваю збройную сілу. Ніхто нам не дапаможа акрамя нас саміх. Калі мы будзем моцныя, калі заявім сілу, тады нам будуць памагаць»,

— лічыць Зянон Пазняк.

Чытайце яшчэ:

Пазняк: Беларусы ўнутры краіны маўчаць і чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць

У навагоднім віншаванні Пазняк звярнуўся да прыхільнікаў Лукашэнкі і чыноўнікаў

«Адмоўныя персанажы гавораць па-расейску». Зянон Пазняк прэзентаваў зборнік п’ес

Клас
146
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
8