Міністр нацыянальнай бяспекі Ізраіля Ітамар Бэн-Гвір апублікаваў у сваіх сацсетках відэа, на якім выяўлена, як ізраільскія вайскоўцы дзейнічаюць у шпіталі пад выглядам медыцынскага персаналу, арабскіх жанчын і пацыентаў. Гэтыя кадры, як удакладняе выданне The Times of Israel, першапачаткова з'явіліся ў палесцінскіх СМІ.

У выніку ізраільцянам удалося забіць трох баевікоў ХАМАС, якія знаходзіліся ў гэтым шпіталі. Адзін з забітых, як паведамляе ЦАХАЛ, — 27-гадовы Мухамад Джаламана, які быў на сувязі са штаб-кватэрай ХАМАС за мяжой і перадаваў тэрарыстам зброю. Вайскоўцы сцвярджаюць, што ён планаваў атаку «найбліжэйшым часам».

Яшчэ двое — браты Мухамад і Басэль Азаві. Першы ўдзельнічаў у нападах на ізраільскія сілы ў гэтым раёне, а другі быў чальцом тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі джыхад», гаворыцца ў заяве ЦАХАЛ.

Па даных палесцінскіх СМІ, якія цытуе The Times of Israel, уся аперацыя заняла не больш за дзесяць хвілін: каля 5:30 раніцы вайскоўцы ўвайшлі ў бальніцу, і, падняўшыся на трэці паверх, застрэлілі баевікоў са зброі з глушыцелямі.

ЦАХАЛ адзначыў, што баевікі ХАМАС рэгулярна хаваюцца ў шпіталях і выкарыстоўваюць іх у якасці базы для тэрарыстычнай дзейнасці.

Чытайце таксама:

У нападзе на Ізраіль удзельнічала 190 супрацоўнікаў ААН — зліты дакумент разведкі

Ізраіль прапануе тэрарыстам ХАМАС двухмесячнае спыненне агню ў сектары Газа — у абмен на ўсіх закладнікаў

Самаму юнаму закладніку ХАМАС споўніўся год. Але невядома, ці жывыя ён і яго мама

Клас
58
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5