Ria_kremlinpool

Ria_kremlinpool

«Вместе мы — сила. Голосуем за Россию».

Таксама ЦВК Расіі зарэгістраваў Пуціна кандыдатам у прэзідэнты. З 315 тысяч подпісаў толькі 91 прызнаны несапраўдным, паведамляе Ria_kremlinpool.

Пуцін стаў чацвёртым зарэгістраваным кандыдатам. Раней ЦВК зарэгістравала кандыдатамі кіраўніка партыі ЛДПР Леаніда Слуцкага, сябра партыі «Новыя людзі» Уладзіслава Даванкова, а таксама дэпутата Дзярждумы ад КПРФ Мікалая Харытонава.

Старшыня камісіі Эла Памфілава перадала сустаршыні штаба Пуціна, акцёру Уладзіміру Машкову пасведчанне кандыдата. 

Машкоў сыграў у 2002 годзе галоўную ролю ў фільме «Алігарх», у якім пабачылі баёпік пра Барыса Беразоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6