Сумную навіну паведаміў сябар артыста, фронтмен «Джэнтльмен-шоу» Алег Філімонаў у фэйсбуку.

«Сёння раніцай (у нядзелю) памёр наш сябар, пісьменнік-сатырык, драматург, паэт, блогер, прадзюсар, чалавек, з якім мы сябравалі і працавалі з 1986 года, Жэня Хаіт. Спынілася сэрца, хоць ён ніколі не скардзіўся. Пішу і не да канца разумею, што адбылося. Жэнька — разумны, вельмі пяшчотны і таленавіты чалавек. Выдатныя вершы, прыгожыя і глыбокія эсэ ў Instagram. Як жа ён любіў жыццё!», — напісаў ён.

Яўген Хаіт быў удзельнікам адной з найлепшых камандаў КВЗ 1980-х — каманды КВЗ Адэскага дзяржаўнага ўніверсітэта — «Адэскія джэнтльмены», якая выйграла турнір у 1987 годзе.

Затым каманда стварыла перадачу «Джэнтльмен-шоу», якая выходзіла на расійскіх цэнтральных каналах і, відаць, была трэцяй па папулярнасці пасля «Гарадка» Іллі Алейнікава і Юрыя Стаянава і «Масак-шоу».

Затым Хаіт быў сцэнарыстам праграмы «Голыя і смешныя».

Цырымонія развітання адбудзецца сёння ў Адэскай кінастудыі і працягнецца з 12 да 14 гадзін. Пахаваюць акцёра на Таіраўскіх могілках, піша korrespondent.net.

Чытайце таксама:

Памёр Міхаіл Ганчароў

Памёр экс-кіраўнік кампартыі Савецкай Эстоніі. У 1988-м ён не пабаяўся выступіць за незалежнасць

Памёр расійскі паэт Леў Рубінштэйн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
2