У расійскіх пабліках пішуць, што Клімаў загінуў у часе атакі.

 

Другі пілот быў паранены, але здолеў пасадзіць самалёт. Яго цяперашні стан невядомы.

Інфармацыя праз збіццё двух каштоўных расійскіх самалётаў з'явілася 14 студзеня. Самалёт Іл-22М атрымаў пашкоджанні, але сеў на аэрадроме ў Анапе. ДРЛВ А-50 быў збіты. 

Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй генерал Валер Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам. 

Самалёт ДРЛВ А-50 — унікальны, такіх на ўзбраенні ў Расіі не больш за дзевяць, але не ўсе яны баяздольныя. Кошт такога самалёта больш за 300 мільёнаў даляраў. А-50 — асноўны для ўказанняў па нанясенні ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

Менавіта па ДРЛВ А-50 у лютым 2023 года быў нанесены ўдар дронам на беларускім аэрадроме «Мачулішчы».

Не менш унікальны і самалёт Іл-22М — «паветраны абаронены пункт кіравання». Пад «абароненасцю» маецца на ўвазе ўстойлівасць каналаў сувязі да ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Гэты самалёт з'яўляецца паветраным камандным пунктам, з якога можна кіраваць войскамі падчас баявых дзеянняў. Паколькі гэты пункт знаходзіцца ў паветры, то яго немагчыма збіць аператыўна-тактычнымі ракетамі.

Чытайце таксама:

Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам $330 мільёнаў

Гібель А-50: як УСУ маглі знішчыць расійскі лятаючы радар?

Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам

Украіна збіла расійскі звышкаштоўны самалёт над Азоўскім морам

Клас
65
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
6