У Кінгісэпскім раёне вобласці ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці. 

Драздзенка не ўдакладніў прычыну пажару ў порце. Але сёння ноччу тэлеграм-канал «Осторожно, новости» са спасылкай на жыхароў Кінгісэпа паведамляў, што тыя чулі гукі беспілотнікаў.

Мінабароны Расіі тое, што адбылося ў порце Усць-Луга, пакуль не каментавала.

Ленінградская вобласць трапіла пад атаку беспілотнікаў упершыню 18 студзеня. Да гэтага самай паўночнай і выдаленай ад Украіны цэллю афіцыйна называлі Пскоўскую вобласць.

Таксама пра начныя атакі беспілотнікаў сёння паведамілі ўлады Тульскай вобласці. Міністэрства абароны Расіі таксама пісала, што дроны былі збітыя над Арлоўскай і Смаленскай абласцямі.

Украінскія ўлады пакуль не каментавалі паведамленні аб беспілотніках, збітых над расейскімі рэгіёнамі.

Чытайце таксама:

Заходнія эксперты схіляюцца да думкі, што ўкраінская тактыка «актыўнай абароны» апраўдвае сябе

«Хахол, табе п*** канкрэтна». Украінцы знішчылі расійскага ваенкара ВІДЭА

Беспілотнік скінуў выбухоўку на нафтабазу ў Клінцах Бранскай вобласці

ГУР Украіны: Атака на нафтабазу ў Ленінградскай вобласці была паспяховай

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1