Паведамляецца, што «ініцыятыва ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы фонду імя Адэнаўэра, Польска-амерыканскага фонду свабоды, Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў пытаннях Беларусі».

Вольны беларускі ўніверсітэт — грамадская ініцыятыва, якая ўзнікла ў 2017 годзе з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх

  • Нобелеўская лаўрэатка, пісьменніца Святлана Алексіевіч
  • Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Беларусі, прафесар Станіслаў Шушкевіч
  • Нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца, палітвязень Алесь Бяляцкі,
  • Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс

Адзін з яго натхняльнікаў — Аляксандр Мілінкевіч.

Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБУ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. Меркавалася, што часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання («blended learning») — сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесіі і стажыроўкі ў ЕС.

Варта адзначыць, што месяц таму супрацоўнік КДБ Канстанцін Бычак падключыўся да анлайн-занятку ВБУ.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8