Ігар шмат год працаваў інжынерам-механікам на «Авіяцыйным рамонтным заводзе» ў Баранавічах.

Але пасля падзей жніўня 2020 года, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракта, а пасля ён і зусім вымушаны быў эміграваць, баючыся крымінальнага пераследу.

27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастка і змясцілі ў ІЧУ ў Баранавічах. А ў маі 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна Ігара асудзілі да двух гадоў калоніі.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Ігар адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў 18 снежня.

Праз месяц ён з'ехаў з Беларусі, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Палітвязень Аляксандр Лучыновіч выйшаў на волю

Выйшаў на волю Дзяніс Хазей. На момант арышту ён быў непаўналетнім

Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Бабіч

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0