Фота ілюстрацыйнае
Сам быхаўскі літаратар Сяргей Антонаў, уласны карэспандэнт газеты «Частный детектив», аўтар шэрагу твораў у рамках праекта «Сусвет Метро 2033» таксама затрымліваўся ў пачатку снежня ў сувязі з супрацоўніцтвам з магілёўскімі сайтамі Магілёў.Media і 6TV, прызнанымі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Пасля вызвалення ён адразу пакінуў Беларусь.
У канцы снежня 2023 года быў затрыманы сын пісьменніка — Арцём Антонаў. Па папярэдніх звестках, спачатку мужчыну ўзялі па адміністрацыйнай справе. Затым дома ў сына пісьменніка прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка, а самому Арцёму Антонаву выставілі абвінавачванне за «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ).
Падрабязнасці справы невядомыя.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі
Ксёндз Генрых Акалатовіч ужо два месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»
«На фотаздымках абвінавачаная апазнала сябе»: у Мінску па «народным» артыкуле асудзілі барменшу