Энтані Блінкен. Фота: Alex Brandon / AP

Энтані Блінкен. Фота: Alex Brandon / AP

 «Калі мы дазволім Пуціну пазбавіцца адказнасці, калі страцім пільнасць і ўсё, што мы робім для Украіны, то гэта адкрые скрыню Пандоры, — цытуе Блінкена «Голас Амерыкі». — Ён не спыніцца ва Украіне, і іншыя патэнцыйныя агрэсары ў іншых рэгіёнах свету засвояць гэты ўрок». 

Па словах Блінкена, такі сцэнар багаты сурʼёзнай небяспекай, паколькі можа ўцягнуць ЗША ў прамы канфлікт з Расіяй. 

«Я думаю, што [Пуцін] накінецца на Украіну па поўнай праграме, а затым пойдзе на краіны НАТА, — сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі. — І вядома ж, калі ён нападзе на краіну НАТА, мы будзем абавязаныя дапамагчы ёй у адпаведнасці з артыкулам 5 дамовы аб НАТА». 

Блінкен заявіў, што ЗША хочуць зрабіць усё, каб гэтага не адбылося. Ён падкрэсліў важнасць адабрэння Кангрэсам пакета коштам 106 мільярдаў долараў, запытанага прэзідэнтам Джо Байдэнам, які ўключае дапамогу Украіне. 

«Гэта не вечная вайна, і для нас гэта таксама не вечныя выдаткі, — заявіў ён. — Нават цяпер, калі мы дапамагаем Украіне абараняць сябе, супрацоўнічаючы з дзясяткамі іншых краін, мы працуем над тым, каб Украіна магла цвёрда стаяць на нагах у ваенным, эканамічным і дэмакратычным плане». 

Пры гэтым ён папярэдзіў: «Калі мы не атрымаем гэтыя грошы, гэта будзе рэальная праблема». 

Дзяржсакратар заявіў, што дапамога Украіне — гэта агульная справа ЗША і іх бліжэйшых саюзнікаў, якая павінна працягвацца.

Чытайце таксама:

У Мінабароны Літвы пракаментавалі інфармацыю Bild аб будучай вайне Расіі і НАТА

НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild

Польшча перашкаджала расследаванню справы аб падрыве трубаправода «Паўночны паток» — WSJ

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1