Губернатар Аляксандр Бяглоў (у цэнтры) на сустрэчы з расійскімі вайскоўцамі. Фота: тэлеграм-канал Аляксандра Бяглова
Допіс са сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з параненымі ўдзельнікамі расійскага ўварвання ва Украіну Аляксандр Бяглоў апублікаваў ва ўласным тэлеграм-канале 13 студзеня.
«Тыя, хто прайшоў украінізаваную версію Данбаса з аўтаматам у руках, добра разумеюць, за што мы змагаемся», — напісаў Бяглоў.
Паводле яго слоў, ваенныя, з якімі ён сустракаўся, нібыта бачылі прыбіральні ва ўкраінскіх школах, дзе замест двух пакояў тры: «для дзяўчатак, хлопчыкаў і гендарна-нейтральныя». «Гэтым хлопцам не трэба тлумачыць, за якія каштоўнасці мы выступаем», — дадаў Бяглоў.
Насамрэч і ў Беларусі ёсць туалеты, якія можна аднесці да гендарна-нейтральных. У рамках забеспячэння даступнага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб ствараюцца адмысловыя туалеты, якія праз нешматлікасць названых асоб ва ўстанове могуць не дзяліцца па палавой прыкмеце.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Расійскі Першы канал выразаў Кіркорава
Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»