Сайт выдання kyky.org

Сайт выдання kyky.org

Паводле Віктара Малішэўскага, частка журналістаў застаецца ў праекце, працягне працу інстаграм і тыкток выдання, але сайт вымушана прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем.

«У Куку мяняецца галоўны рэдактар. Мы таксама мяняем фармат і перарабляем пляцоўкі, тэсціруем новую каманду і збіраемся вяшчаць па-новаму, каб быць больш цікавымі нашым чытачам», — тлумачыць Саша Раманава, суўласніца Куку, якая з 2013 года працуе з праектам. 

Саша мяркуе, што ў новай стратэгіі ад сайта найхутчэй праект адмовіцца, цалкам перайшоўшы на іншыя пляцоўкі.

«Па-першае, сайт заблакаваны і колькасць чытачоў там мізэрная: за 3 гады яна ўпала ў 100 разоў і працягвае падаць. Па-другое, сайт у нас складаны і цяжкі, а сайтацэнтрычная рэдакцыя абыходзіцца занадта дорага кожны месяц, гэтыя грошы нам усё цяжэй знаходзіць. Але паколькі Куку заўсёды быў пра эксперымент і свежыя ідэі, то мы паспрабуем з камандай зрабіць медыя на Патрэоне, які цяпер дае такую магчымасць. Цяпер на старонцы Куку там толькі мерч, але ў планах размяшчаць кантэнт, бясплатны для чытача, плюс бонусы для тых, хто хоча падтрымаць рэдакцыю», — кажа Саша.

Пасля выбараў 2020 года рэдакцыя Kyky, як і большасць незалежных медыя, была вымушаная пакінуць Беларусь. Сузаснавальнік выдання бізнэсмен Аляксандр Васілевіч быў асуджаны нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК) да 3 гадоў калоніі. Ён быў прызнаны палітвязнем, а пасля вызвалення выехаў з Беларусі.

Апошнім часам пра праблемы з фінансаваннем і праз гэта пра магчымасць абмежавання ці ўвогуле спынення працы гаварылі і прадстаўнікі іншых беларускіх незалежных СМІ.

Чытайце таксама:

Галоўны рэдактар ​​Reform.by: Наш праект можа закрыцца

«Самы вялікі данат — 10 тысяч еўра». Рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў пра сабраныя за дзень грошы

Чытачы Reform.by сабралі для рэдакцыі 17 000 еўра

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
0