«Кніга вершаў «DOM» — гэта экзістэнцыйны паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з радзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці», — прэзентуе сам аўтар кнігу ў фэйсбуку.

«Кніга пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і месцы, дзе напісана. І для мяне яна — кніга-дзённік, хіба што паэтычны. Там можна паглядзець эвалюцыю, якую я перажыў ад часу майго выгнання з Беларусі ў ліпені 2021 года: тыя месцы, дзе я жыў, мае эмоцыі, мае перажыванні. Атрымаўся паэтычны эмацыйны партрэт той рэчаіснасці, у якой я быў», — адзначае ён у інтэрв'ю радыё «Ўнэт».

Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва Skaryna Press.

Чытайце таксама:

«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у спіс найлепшых кніг па версіі міжнароднай журналісцкай сеткі IJNet

«Салодкая Даруся». Выйшла новая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Бахарэвіч пра сваю перамогу ў апытанні наконт кнігі года: Знайшлося некалькі чалавек, якія сапраўды цікавяцца літаратурай і ставяць яе вышэй за ўласныя крыўды

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0