Тэмпература паветра паводле Цэльсія і Фарэнгейта. Фота: Wikimedia Commons

Тэмпература паветра паводле Цэльсія і Фарэнгейта. Фота: Wikimedia Commons

У Мінску ў 10:45 было 18°С марозу паводле шкалы Цэльсія. Але калі перавесці ў шкалу Фарэнгейта, гэта будзе 0,4°F (-18 х 9 / 5 + 32 = 0,4°F).

Гэтую методыку падліку прыдумаў у 1724 годзе нямецкі навуковец Габрыэль Фарэнгейт. 

На шкале Фарэнгейта тэмпература раставання лёду роўная +32°F, а тэмпература кіпення вады +212°F (пры нармальным атмасферным ціску).

Дыяпазон 0…+100°F па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону -17,8…+37,8°C па шкале Цэльсія. Нуль па шкале Фарэнгейта вызначаўся па тэмпературы сумесі вады, лёду і хларыду амонію (адпавядае прыкладна -17,8°C).

Нармальная тэмпература чалавечага цела па шкале Цэльсія роўная +36,6°C, а па шкале Фарэнгейта — +97,88°F. Шкалы Цэльсія і Фарэнгейта перасякаюцца ў кропцы -40 адзінак, дзе паказваюць на аднолькавую тэмпературу. 

Шкала Фарэнгейта была прынятая ў англамоўных краінах да 1960-х гадоў, а цяпер засталася толькі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася

Сіноптыкі асцярожна намякнулі, калі адступяць халады

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
2