На раніцу 4 студзеня на пункце пропуску Брэст — Тарэспаль знаходзілася 200 машын, на пункце пропуску Каменны Лог — Меднікі — 90, на пераходзе Катлоўка — Лаварышкі — 80 легкавых аўта.

Рост чэргаў звязваюць з вяртаннем беларусаў, якія прыязджалі на вялікія святы на радзіму з краін Еўрасаюза. Як сцвярджае беларускі ДПК, чэргі ўтвараюцца таму, што нібыта зноў вельмі марудна працуюць памежнікі з краін Еўрасаюза.

Перад святамі чэргі былі ўвогуле вельмі вялікія. Легкавікі, якія кіраваліся з Еўрасаюза ў Беларусь, стаялі па два дні, марудна праходзілі мяжу і аўтобусы.

Чытайце таксама:

Латвія будзе ўмацоўваць мяжу з Беларуссю

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы

Асобных чэргаў больш няма. Што змянілася ў праходжанні мяжы

«Ад'ехалі ў прыбіральню, а на зваротным шляху нас не пускалі». Беларусы расказалі, як на мяжы арганізавалі добраахвотніцкія дружыны

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
4