Прэзідэнт ЗША Калвін Кулідж падпісвае бейсбольны мяч для пітчара Залы славы Уолтэра Джонсана на вачах у іншых сенатараў у 1924 годзе. Фота: Library of Congress via AP 

Прэзідэнт ЗША Калвін Кулідж падпісвае бейсбольны мяч для пітчара Залы славы Уолтэра Джонсана на вачах у іншых сенатараў у 1924 годзе. Фота: Library of Congress via AP 

Палеантолаг Эдвард Фёрлонг з Каліфарнійскага ўніверсітэта шакіраваў усіх сваёй ідэяй аб тым, што да 2024 года коні застануцца без справы. У сваім артыкуле ў газеце Kansas City Post ён выказаў меркаванне, што трактары і аўтамабілі змогуць поўнасцю замяніць іх у сельскай гаспадарцы, а коні будуць сустракацца пераважна ў заапарках.

Брытанскі палітык Кінгслі Вуд на званай вячэры ў 1924 годзе заявіў, што ў 2024 годзе людзі будуць жыць у сярэднім не менш за 100 гадоў, а ў 75 гадоў яны будуць лічыцца адносна маладымі.

Інжынер Арчыбальд Лоу яшчэ 100 гадоў таму ў сваёй кнізе «Бяздротавыя магчымасці» выказаў здагадку, што ў 2024 годзе асноўная маса людзей будзе працаваць з дому. «Мы зможам весці мноства розных відаў бізнэсу, якія раней патрабавалі фізічнай прысутнасці», — пісаў ён.

Шведскі архітэктар Бэн Б'ёрксан прадбачыў развіццё аўтамабілебудавання і спрагназаваў з'яўленне ў вялікіх гарадах трох'яруснай шашы і канвеерных стужак, якія павінны былі замяніць тратуары.

Аўтар газеты Olderman Newton сто гадоў таму марыў пра тое, што ў 2024 годзе дзеці будуць насіць азбеставыя касцюмы, якія не давядзецца праць, а на ўроках англійскай мовы будуць слухаць п'есы Шэкспіра, запісаныя на грамафонную пласцінку.

Нью-ёркскі магнат Джозэф Дэй сто гадоў таму лічыў, што ў 2024 годзе ўсе будуць кожны дзень дабірацца на працу з дапамогай дырыжабляў і самалётаў.

Галівудскі рэжысёр Дэвід Грыфіт казаў у 1924 годзе, што дзякуючы кіно людзі даведаюцца значна больш пра іншыя культуры і ім больш не трэба будзе баяцца незнаёмцаў — так фільмы, на яго думку, павінны былі скончыць з усімі войнамі.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Цытата пра «рускі штык, рускага настаўніка і рускага папа» састарэла?

Вайсковы эксперт дае прагноз па сітуацыі на фронце ва Украіне на наступны год

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
1