Якім бачыцца рашэнне гэтай праблемы ў дэпутата Еўрапарламента ад Літвы Пятраса Аўштравічуса, пацікавіўся «Голас Амерыкі».

«Я ўпэўнены, што з юрыдычнага пункту гледжання і ўсіх іншых фактараў, якія вядуць да прызнання таго ці іншага пашпарта, адсутнічае шмат розных складнікаў, у тым ліку — суверэнітэт і тэрытарыяльнасць гэтага дакумента», — лічыць літоўскі палітык.

Ён тлумачыць, што, калі асобная краіна Захаду захоча прызнаць такі пашпарт, яна павінна будзе ўлічыць многія аспекты, якія на гэты момант не прапрацаваныя.

«Сама ідэя мне вельмі падабаецца, і я хацеў бы прызнаць гэты пашпарт яшчэ ўчора.

Але так як няма выразнага адказу наконт яго суверэнітэту, вельмі цяжка ўявіць, што ў хуткім часе можна спадзявацца на прызнанне такога пашпарта. Я сам гаварыў з дыпламатамі, з кіраўнікамі апазіцыйнага руху і думаю, што трэба ісці па больш практычным шляху — выдачы дакументаў для просьбітаў палітычнага прытулку», — падкрэслівае спадар Аўштравічус.

Ён таксама заклікае беларусаў больш канкрэтна прызнаць наступную рэальнасць: «Многія, асабліва на прыкладзе дакументаў, якія вяртаюцца ў Беларусь для аднаўлення, яшчэ не разумеюць, у якую рызыкоўную сітуацыю яны сябе ставяць. Яны рызыкуюць сваім жыццём, сваім здароўем і сваёй будучыняй. Гэта ж таталітарны рэжым — сачэнне за ўсімі ідзе кругласутачна, таму такія рызыкоўныя паводзіны не павінны працягвацца».

Па словах еўрадэпутата, беларусы таксама павінны прызнаць, што гэтая праблема доўгатэрміновая, стратэгічна небяспечная для іншадумцаў і для ўсіх, хто мае ўласнае меркаванне.

«А нам на Захадзе трэба выдаваць дакументы бежанцаў, і гэта найбольш кароткатэрміновае вырашэнне праблемы, якая несумненна існуе.

Са сканчэннем дзеяння пасведчання асобы ўзнікаюць цалкам канкрэтныя праблемы, але я ўпэўнены, што многія краіны гатовыя іх вырашаць вельмі практычна», — падсумаваў Пятрас Аўштравічус.

Чытайце таксама:

Польшча на паўгода працягнула выдачу беларусам праязнога дакумента на спрошчаных умовах

З гэтага году замежнікаў прымаюць у беларускае грамадзянства «ва ўрачыстай абстаноўцы». Паглядзелі, як гэта адбываецца

У МУС адказалі, ці будуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, у якіх ёсць дакументы іншых дзяржаў

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6