Офіс Sorainen у Мінску знаходзіўся ў адным будынку з А1 на Кастрычніцкай плошчы. Яндэкс-карты

Офіс Sorainen у Мінску знаходзіўся ў адным будынку з А1 на Кастрычніцкай плошчы. Яндэкс-карты

Заснаванае амаль тры дзесяцігоддзі таму ў Таліне адвакацкае бюро Sorainen, якое дагэтуль працуе ў Беларусі, сёлета вырашылася закрыць сваю кантору ў Мінску, піша Postimees.ee.

Па словах кіраўніка партнёра эстонскага офіса Sorainen Каўпа Лепасепа, прычына, праз якую бюро, што спецыялізуецца на камерцыйным праве і ў якім працуе больш за 400 юрыстаў, падатковых кансультантаў і супрацоўнікаў бізнэс-паслуг, раней не сышло з Беларусі, заключаецца ў тым, што ў іх там ёсць шмат буйных кліентаў з больш чым тысячай супрацоўнікаў, з тым ліку заходнія прадпрыемствы і міжнародныя адвакацкія канторы.

З пачаткам агрэсіі супраць Украіны яны мелі патрэбу ў дапамозе ў рэарганізацыі сваёй працы і скарачэнні прадпрыемстваў. 

Лепасеп патлумачыў, што Sorainen не можа адмовіцца ад сваіх кліентаў, якія не знаходзяцца пад санкцыямі заходніх краін, але тым не менш фірма вырашыла пакінуць Беларусь пасля распачатай Расіяй вайны, а гэта значыць, што кліенцкая праца ў мінскім офісе павінна быць завершана паступова.

Sorainen у Беларусі ўдзельнічала ў суправаджэнні буйных угодаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра продаж пакета ААТ «Белгіпс» нямецкай кампаніі DEG. Таксама кампанія брала ўдзел у продажы пакета акцый ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя», які належаў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця. У 2018 годзе 10,5% акцый купіла Baltic Beverages Holding, якая ўваходзіць у групу Carlsberg. У Беларусі Sorainen працавала на працягу 15 гадоў, удакладняе Reform.by.

Чытайце таксама:

У Беларусі хочуць адбіраць за даўгі адзінае жыллё грамадзян

У Эстоніі пытанне аб пазбаўленні беларусаў і расіян выбарчых правоў зайшло ў тупік

Эстонія стала першай постсавецкай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0