Раман Лягойда

Раман Лягойда

Труп 90-гадовага Рамана Лягойды — бацькі журналіста, кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам і кіраўніка прэс-службы патрыярха Кірыла Уладзіміра Лягойды — з мноствам колата-рэзаных ран выявілі ўвечары 29 снежня на ўзбочыне аўтамабільнай дарогі ў Ленінскай гарадской акрузе ў Маскоўскай вобласці. Крыніца РБК казала, што цела знайшлі ў яры. 

Мужчына, якога затрымалі па падазрэнні ў забойстве, прызнаў віну. Пра гэта ён заявіў следчым на допыце.

«Я падышоў да яго [Рамана Лягойды], каб ён падвёз мяне да іншай крамы. Ён мяне падвёз, я спыніў яго на палове дарогі і паказаў яму нож. Мы пачалі змагацца, ён спрабаваў вырваць у мяне нож. І ўсё. Я яго забіў», — расказаў 25-гадовы мужчына.

Па даных следства, ён напаў на Рамана Лягойду, каб скрасці ў яго грошы, здзейсніў забойства і потым выкраў 100 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 1100 даляраў), а цела загінулага ён пакінуў ля ўзбочыны дарогі недалёка ад садовага таварыства.

Частку скрадзеных грошай следчыя знайшлі падчас ператрусу ў здымнай кватэры падазраванага.

Чытайце таксама:

Акцёра са «Слова пацана» арыштавалі па справе аб забойстве 12-гадовай даўніны

У «дзённіках» стралкоў з Прагі і Бранска выявілася аднолькавая памылка. І ўвогуле яны вельмі дзіўныя

У Падмаскоўі бацьку чатырох дзяцей забіла ў чарзе ў ваенкамат

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
7