Фота: фэйсбук Юрыя Сапронава

Фота: фэйсбук Юрыя Сапронава

Пра гэта ў сацсетках паведаміў член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Юрый Сапронаў. 

Дзякуючы футбалісту зборнай Украіны Сяргею Крыўцову, які, як і Ліянель Месі, гуляе за «Інтэр Маямі», ён наведаў трэніроўку і там папрасіў падпісаць футболку для Залужнага.

«Леа з павагай падпісаў», — адзначыў Сапронаў у фэйсбуку.

Футболку генералу ён перадаў 22 снежня падчас сустрэчы.

«Дзякуй, спадар генерал, за тое што вы ёсць ва Украіны», — дадаў Сапронаў, звяртаючыся да Залужнага.

Клас
26
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2