Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс быў адным з ініцыятараў Суперлігі. Фота: Francois Mori / AP

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс быў адным з ініцыятараў Суперлігі. Фота: Francois Mori / AP

Сёння, 21 снежня, адбыўся суд паміж Суперлігай і УЕФА. Прадметам спрэчкі было выключнае права УЕФА на правядзенне спаборніцтваў з удзелам еўрапейскіх клубаў. Суперліга ў асобе Фларэнціна Перэса («Рэал»), Жаана Лапорты («Барселона») і кіраўнікоў «Ювентуса» хацела адваротнага, каб турніры мог праводзіць нехта яшчэ.

Цяпер толькі УЕФА мае магчымасць праводзіць еўракубкі. Арганізацыя працуе ў прававым полі, якое, па сутнасці, сама ж і стварыла. Раней Суперліга ўжо спрабавала стаць новым гульцом на гэтым полі, але амаль усе клубы з яе выйшлі — каб пазбегнуць санкцый ад УЕФА.

Сёння Еўрапейскі суд прызнаныў дзеянні УЕФА і ФІФА незаконнымі.

«У арганізацый няма манаполіі на правядзенне клубных спаборніцтваў у Еўропе: цяпер Суперліга афіцыйна можа быць створана ў адпаведнасці з Еўрапейскім законам», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Еўрапейская Суперліга будзе запушчана праз 18 месяцаў, паведамляе іспанскі інсайдар Хаакін Марота.

Зараз УЕФА праводзіць тры еўракубкі: Лігу чэмпіёнаў, Лігу Еўропы і ўжо трэці год Лігу канферэнцый. Прычым з наступнага года Ліга чэмпіёнаў пройдзе ў новым фармаце. У групавым турніры будзе 36, а не 32 камандаў і будуць гуляць яны па швейцарскай сістэме.

***

Аб стварэнні Суперлігі Еўропы было абвешчана ў пачатку красавіка 2021 года. Клубамі-заснавальнікамі выступілі англійскія «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Тотэнхэм», іспанскія «Барселона», «Рэал», «Атлетыка», «Ювентус», «Інтэр» і «Мілан». Прэзідэнтам лігі стаў Фларэнціна Перэс, які займае аналагічную пасаду ў «Рэале».

Аднак адразу клубы сутыкнуліся з хваляй негатыву як з боку іншых клубаў, так і з боку фанатаў, кіраўнцітва сваіх лігаў, а УЕФА таксама адразу паабяцала прымяніць санкцыі і да іх гульцоў, у прыватнасці, забараніць выступаць за зборныя, і праект Суперлігі тады быў прыпынены.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2