Паводле інтэрпрэтацыі польскага Міністэрства ўнутраных спраў, гэты дакумент з'яўляецца эквівалентам пашпарта, выдадзенага польскім грамадзянам. Ён можа служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацвярджэння асобы яго ўладальніка.

Таксама ў сваёй інтэрпрэтацыі МУС адзначыла, што пры падачы заявы на часовы або пастаянны дазвол на жыхарства, а таксама дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС іншаземец можа падаваць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці падаваць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумент.

Такім чынам, беларусы змогуць карыстацца польскім праязным дакументам у якасці дакумента, які пацвярджае іх асобу:

  • у адміністрацыйных органах;
  • у банках;
  • пры перасячэнні мяжы;
  • у іншых выпадках, калі неабходна засведчыць іх асобу.

Гэтая інтэрпрэтацыя можа стаць важным аргументам у спрэчных сітуацыях і мае істотнае значэнне для грамадзян Беларусі ў Польшчы. Асаблівую актуальнасць гэтае пытанне набыло пасля таго, як Лукашэнка пазбавіў беларусаў за мяжой магчымасці замяняць пратэрмінаваныя дакументы без неабходнасці прыезду ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Больш за 58 тысяч беларусаў ужо паведамілі, што маюць дакументы замежных дзяржаў — МУС

«Паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай і пажадаў шчаслівай дарогі». Ці сапраўды памежнікі не выпускаюць з Беларусі, калі чалавек не паведаміў пра замежны ДНЖ?

Наяўнасць у беларусаў «карты паляка» цяпер не будуць пазначаць на візе

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1