Гульцы ФК «Барселона». Фота: інстаграм «Барселоны»

Гульцы ФК «Барселона». Фота: інстаграм «Барселоны»

Жэнералітат Каталоніі ўстанавіў шэраг мер па змякчэнні наступстваў засухі і не дазволіць выкарыстоўваць душавыя ў спартыўных залах і цэнтрах, што закране футбалістаў «Барселоны» і «Жыроны», піша Championat.com.

Паведамляецца, што ўвядзенне мер пацвердзіў міністр па барацьбе са змяненнем клімату, харчаванні і сельскай гаспадарцы Давід Маскорт. Такім чынам, футбалісты павінны прымаць душ у сябе дома, каб выконваць меры Жэнералітата. Ім не будзе дазволена прымаць душ ні на трэніроўках, ні пасля матчаў.

Засуха ў Каталоніі прызнаецца самай моцнай за апошнія 100 гадоў. Узровень вады ў вадасховішчах апусціўся да рэкордна нізкіх паказчыкаў.

Чытайце таксама:

Ведаеце, хто абганяе «Барселону» ў чэмпіянаце Іспаніі? Заштатны клуб з двума ўкраінцамі ў складзе

Самае строгае пакаранне ў гісторыі футбола. З клуба еўрапейскай прэм'ер-лігі здымуць 141 бал

У чэмпіянаце Турцыі прэзідэнт сталічнага клуба ўдарыў арбітра

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0