российская армия Russian army расійская армія

Ілюстрацыйнае фота. AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Як распавёў пад час стрыму Алег Жданаў, камандуючы расійскай групоўкай «Днепр» генерал Міхаіл Цяплінскі выдаў загад аб фарміраванні штурмавых падраздзяленняў з ліку афіцэрскага складу.

Па словах Жданава, гэта такія ўдарныя батальёны па ўзоры белагвардзейскіх частак 1920-х гадоў. Асноўнымі крытэрамі для афіцэраў, якімі камплектуюць штурмавыя падраздзяленні, з'яўляюцца няздольнасць да камандавання падначаленымі, асабістая недысцыплінаванасць і слабая матывацыя.

«Яны прыдумалі штрафныя батальёны для афіцэрскага складу. Тых афіцэраў, у якіх слабая матывацыя да ўдзелу ў вайне, адпраўляюць у такія штурмавыя батальёны», — звяртае ўвагу вайсковы аналітык.

Сам жа Цяплінскі, па даным разведкі, не карыстаецца аўтарытэтам сярод ваеннаслужачых. У прыватнасці, як распавядае Жданаў, яго падначаленыя сцвярджаюць, што ён не клапоціцца аб захаванні жыцця асабістага складу. Ён кідае людзей на «мясныя штурмы». Галоўнае — дабіцца выканання загаду.

Чытайце яшчэ:

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

Ці можа штучнае зніжэнне ўзроўню вады ў Дняпры дапамагчы праходу ўкраінскіх войскаў на левы бераг?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
20
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4