«Хрысціянская візія» выступіла з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязня Паўла Кучынскага ў сувязі з неабходнасцю атрымання ім жыццёва важнага лячэння.

Ініцыятыва падрыхтавала заяву ў сувязі з тым, што каталіцкі вернік з Маладзечна, які пакутуе на сур'ёзнае анкалагічнае захворванне, адбывае тэрмін і пры гэтым пазбаўлены доступу да жыццёва важнай медыцынскай дапамогі.

Яны звярнуліся:

  • у крымінальна-выканаўчы орган, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца Павел;
  • да ўладаў у Беларусі;
  • да Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі;
  • да прадстаўніка Ватыкана ў Беларусі — Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Антэ Ёзіча.

У анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага прагрэсуе хвароба. Ён праходзіць курсы хіміятэрапіі ў турэмнай лякарні

Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня 2022 года.

Яму выставілі абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 — Абраза Лукашэнкі
  • арт. 391 — Абраза суддзі
  • арт. 389 — Пагроза ў дачыненні да суддзі

У выніку яго асудзілі на чатыры гады і дзевяць месяцаў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?