Паліна Жогла. Фота: БДУ

Паліна Жогла. Фота: БДУ

Дзяўчына вучылася ў слуцкай школе №6. Выглядае, што Паліна была паспяховай вучаніцай. У 2016 годзе яна прымала ўдзел у раённай алімпіядзе па геаграфіі і атрымала дыплом трэцяй ступені. У 2017 годзе Паліна з такім самым вынікам выступала на алімпіядзе па англійскай мове. Таксама трэцяе месца ёй прынёс удзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры.

Калі Паліна вучылася ў 9 класе, то разам з яшчэ адной дзяўчынкай пісала навуковую працу па беларускай мове і літаратуры, якую яны прадстаўлялі на раённай канферэнцыі. Тут таксама быў дыплом трэцяй ступені.

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Пасля школы Паліна скончыла юрыдычны каледж БДУ. У той час, калі яна была абітурыенткай юрфака БДУ, яна пабачыла ва «Укантакце» пост пра студэнтку, якая з'яўляецца паслом МУР (расшыфроўваецца як «мэты ўстойлівага развіцця»), і падумала, што таксама бачыць сябе ў гэтай сферы.

У адным з інтэрв'ю дзяўчына адказвала на пытанні, чаму яна пачала цікавіцца менавіта экалогіяй, а не прававой сферай. Паліна пажартавала, што даўно трэба было прыдумаць нейкую прыгожую гісторыю, але яе няма.

«Усё пачалося з простай зацікаўленасці: чаму на некаторых таварах ёсць адзнака «эка». Пачала з'яўляцца мода на шоперы — дзесьці ў 2019 годзе, а можа і раней, але заўважаць я пачала толькі тады, — і пасля першай хвалі каранавіруса сусветная супольнасць яшчэ больш пачала распавядаць пра экалагічныя праблемы. Так мая зацікаўленасць нарастала, я пачала сама шукаць розныя артыкулы ў інтэрнэце, асабліва на тэму пластыка, усё больш унікаць у тэму экалагічных альтэрнатыў аднаразовым рэчам, zero waste, sustainable living, fast fashion, праходзіць курсы, стала ўдзельнікам Зялёнага ўніверсітэта БДУ. А наогул пачаткам майго экалагічнага шляху я лічу пакупку шматразовай шкляначкі!»

Зараз Паліна з’яўляецца студэнткай трэцяга курса юрыдычнага факультэта БДУ, і ў яе ўжо ёсць пэўныя дасягненні. У 2021 годзе дзяўчыну абралі дублёрам пасла МУР 12, і яна пачала ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, сустракалася з міністрамі, прадстаўнікамі ААН і ЮНІСЕФ.

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Дарэчы, з лютага 2023 года Паліна актыўна супрацоўнічае з ЮНІСЕФ. Спачатку яна правяла лекцыю пра эка-дружалюбны лад жыцця для валанцёраў, потым выступала ў розных дзіцячых летніках.

Найбольш запамінальнай падзеяй лета Паліна называе «Славянскі базар». Дзяўчына жартуе, што спачатку села не на той цягнік, бо ехала без мамы. У Віцебску Паліна правяла лекцыю, падчас якой паказвала, якімі шматразовымі рэчамі можна замяніць аднаразовыя. Мясцовыя бабулі былі такія ўражаныя, што пажадалі ёй сустрэць добрага жаніха. А пасля дзяўчына арганізавала для дзяцей майстар-клас па маляванні на вадзе.

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Вось што пісала Паліна перад паездкай у Дубай: «Для кагосьці я проста паеду ў Дубай. Не! Я еду на КАНФЕРЭНЦЫЮ, якая будзе праходзіць у Дубаі. Колькі ўсяго было зроблена, колькі я змагалася са сваімі страхамі, каб у выніку быць там. Я заўсёды лічыла, што не змагу гаварыць на вялікую аўдыторыю, не змагу данесці тую важную думку пра тое, што трэба берагчы Планету, бо я няўпэўненая ў сабе дзяўчынка, няхай так і будзе.

Але, убачыўшы аднойчы на сваім першым выступе зацікаўленыя вочы людзей, я зразумела, што сапраўды магу зрабіць унёсак у захаванне нашага агульнага дома. Хай пасля маёй лекцыі я зацікаўлю 2-3 чалавек, але яны сапраўды пачнуць дзейнічаць на карысць сабе і навакольнаму асяроддзю, за імі падцягнуцца сябры, родныя… і вось ужо ў экалогіі зацікаўлены 5-10 чалавек! Значыць усё было не дарма! Я магу!»

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Фота: інстаграм Паліны Жоглы

Бацька дзяўчыны загінуў у ДТЗ у 2018-м. Андрэй Жогла быў дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў (сваяцтва пацвердзілі «Кіберпартызаны»). Маці Паліны працуе дырэктаркай у тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва ў Слуцку.

Раней дзяўчына распавядала, што ёй падабаюцца скандынаўскія фільмы і культура (у першую чаргу за тое, як скандынавы ставяцца да навакольнага асяроддзя). Яна лічыць сябе крыху вегетарыянкай і крыху веганкай.

Любіць здымаць тыктокі і некаторыя з іх запісвае на беларускай мове.

Чытайце таксама:

У складзе дэлегацыі на саміт у ААЭ лётала сяброўка Колі Лукашэнкі? — Motolkohelp

Клас
32
Панылы сорам
25
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
17