lesco

Фота: netto.pl

Спатрэбіцца:

  • філе індычкі 400 грам
  • перац чырвоны 2 шт. 
  • кабачок 1 шт. 
  • цыбуля 2 шт. 
  • памідоры 400 грам 
  • чылі 1 чайная лыжка
  • соль 1 дробка 
  • часнок — зубчыкі 3 шт.
  • алей — 4 сталовыя лыжкі 
  • кубік курынага ці ялавічнага булёну ці іншыя прыправы на ваш густ

Як гатаваць:

1. Філе індычкі нарэзаць буйнымі кубікамі і змяшаць з кубікамі булёну (ці прыправамі на ваш выбар), размеркаванымі ў дзвюх сталовых лыжках алею. Ставім на гадзіну ў халадзільнік, каб мяса замарынавалася. 

2. Перац нарэзаць кубікамі, цыбулю — пёркамі. Кабачок разрэзаць уздоўж напалову і яшчэ раз напалову, затым нарэзаць лустачкамі. 

3. Абсмажваем мяса ў алеі 10 хвілін. Дадаём перац і цыбулю. Тушым 10 хвілін пад накрыўкай. Дадаём кабачок, памідоры, раздушаны часнок і парашок чылі. Тушым яшчэ 5 хвілін і падаём.

Больш рэцэптаў:

Па рэцэпце матулі: сакавітыя фаршыраваныя перцы

Хуткі суп з фасоляй і гароднінай — гарачы абед у зябкае надвор’е. Рэцэпт

Просты дэсерт з хлеба

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?