Веткаўскі музей у тым ліку і дзякуючы Пятру Цалко быў адной з найбольш заўважных і актыўных рэгіянальных музейных устаноў.

«Велізарная колькасць відэалекцый, экскурсій, майстар-класаў, відэа-гутарак — той кейс, якім не могуць пахваліцца знакамітыя сталічныя музеі, а Веткаўскі можа, — з сумам адзначаюць у сацсетках. — Менавіта ў Гомельскім філіяле Веткаўскага музея, калі яе загадчыкам быў Пятро, з'явілася «Школка бытавога танца». Усе выдатна памятаюць «Гуканне вясны», «Ноч музеяў» «Летнікі па ткацтве» і велізарная колькасць вечарын, якія праходзяць у музеі».

Акрамя таго, у Веткаўскім музеі рупіліся пра папаўненне фондаў унікальнымі экспанатамі. Сярод іншага музей аб'яўляў зборы на набыццё цікавых прадметаў, і дабіваўся ў гэтым поспеху. Так, у мінулым годзе ўдалося такім чынам набыць ікону з выявай Божай Маці, якая з’яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней створкай з наверша брамы.

А сёлета знайшлося і больш ранняе ды поўнае наверша з Царскай брамы. Дзве створкі брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла. І на гэта таксама быў абвешчаны збор.

Чытайце таксама:

Веткаўскі музей працягвае збіраць грошы, каб набыць унікальны помнік іканапісу

Музей у Ветцы збірае сродкі на ўнікальны экспанат XVIII стагоддзя

Веткаўскі музей атрымаў у падарунак ад гамяльчанкі старадаўнюю сямейную ікону

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
27