Так выглядаюць ходнікі ў Рагачове. Фота: інтэрнэт-карыстальнікі

Так выглядаюць ходнікі ў Рагачове. Фота: інтэрнэт-карыстальнікі

 «Вуліца Леніна. Вы лічыце, гэта нармальна? Ні праехаць ні прайсці! Трактар забыўся, відаць, даехаць!!!» — піша маці з дзіцячым вазком. А ёй адказвае нейкі мужчына з нікам Косця: «На санках трэба ездзіць, а не на вазку. Вы б яшчэ веласіпед узялі і паехалі».

На гэта жанчына эмацыйна адпісвае: «Які разумны!! А калі дзіцяці 6 месяцаў? Якія санкі яму? Ці цяпер такім бацькам з дзецьмі 6-месячнымі дома сядзець і ў краму не выйсці?!» 

Аднак Косця не спыняецца ў спрэчцы і размяшчае фотаздымак вазка з палазамі і дадае, каб жанчына набыла сабе такі і «не парылася».

Тут падключаецца іншая жанчына з допісам: «Мужчына, ужо ўсё зразумела, што дзеці і вы — гэта не сумяшчальна. Санкі вы знайсці на прасторах інтэрнэту змаглі, дык, можа, і набудзеце кожнай маці, і пытанне знятае. А што датычыцца хлопцаў, якія чысцяць снег, дык здыміце кароны, папрацуйце хоць зімой, яна не такая доўгая. Не станавіцеся на ўзровень жанчын, вы і так знікаючы від».

З вазком тут праехаць цяжка

З вазком тут праехаць цяжка

Сварка ў сацыяльнай сетцы

Многія бюджэтнікі вымушаныя махаць лапатамі ў свае выхадныя дні. Сярод іх — і медыкі. Аднак трапіць на стаянкі да многіх бальніц таксама праблематычна.

Напрыклад, карыстальніца з Рагачова напісала: «Пайшоў пяты дзень, як тут не ступала нага чалавека. Хацелася б даведацца, як пад’ехаць да бальніцы на яе стаянку???»

На што ёй абурана адпісваюць, што медыкі самі ў свой выхадны чысцілі тэрыторыю: «Дзякуй бы сказалі, а Вы прэтэнзіі свае медыкам выказваеце. Адрасат па дарогах, напэўна, іншы, а не прэтэнзіі да медыкаў».

У некаторых чатах, якія мадэруюцца праўладнымі адмінамі, крытычныя каментары выдаляюцца, а застаюцца толькі адказы ў стылі «выйдзіце і самі пачысціце снег».

Па ўсёй вобласці праводзяцца акцыі, калі грамадзяне «добраахвотна-прымусова» дапамагаюць чысціць снег. Напрыклад, у Петрыкаве ў выхадныя валанцёры і працоўны калектыў першай школы чысцілі снег на вуліцах.

А на любую крытыку на непачышчаны снег з’яўляюцца адказы ў чатах: «У нас у двары мы самі выйшлі і пачысцілі паркоўкі», «З акна глядзець і каментаваць заўжды лягчэй і зручней. Магчыма, у Вас больш мужыкоў у доме няма».

 

А ў чаце «Рагачоў афіцыйны» з’явіўся цэлы допіс ад пенсіянеркі наконт тых, хто крытыкуе непачышчаны снег:

«Не прыкрывайце сваю ляноту і непрыстасаванасць да жыцця дзецьмі і пенсіянерамі. Дзеці яшчэ не разумеюць, а пенсіянеры перажылі і не такі снег і марозы. Сумёты былі па платы, а ў школу хадзілі па дахах калгасных пуняў. Дапамогі ні ад каго не чакалі, спадзяваліся толькі на сябе і працавалі. Не нагнятайце абстаноўку. Няма прычыны па сумётах таўчыся з малым дзіцём…»

Гэтае паведамленне тыражуецца па ўсіх рэгіянальных чатах.

На адным з мазырскім чатаў усе крытычныя каментары павыдалялі і напісалі прымірэнчае:

«Дарожныя службы і ЖКХ не спраўляюцца, дапамагайце адно аднаму ў дарозе. У каго выхадны, не палянуйцеся, выйдзіце і пачысціце двор».

У Рагачове медыкі чысцілі тэрыторыю ў свой выхадны дзень

У Рагачове медыкі чысцілі тэрыторыю ў свой выхадны дзень

 Аднак у некаторых раёнах Гомельшчыны аўтобусы не могуць даехаць да канцавой станцыі праз непачышчаны снег на дарогах. Напрыклад, у Рагачоўскім раёне аўтобус Рагачоў — Навасёлкі не змог даехаць да канцавой станцыі менавіта па гэтай прычыне.

«Учора набыла квіток на вечаровы рэйс Рагачоў — Навасёлкі. Усё было добра, пакуль, пад’язджаючы да Заполля, кіроўца не сказаў, што далей не павязе, у Навасёлкі ён не паедзе, Высадзіўшы пасажыраў, паехаў далей. Прабачце, але хто мне будзе кампенсаваць страты? Я з велічэзным чамаданам, па небяспечнай дарозе ішла пешшу да ДСРУ. Затым прыйшлося выклікаць таксоўку, каб даехаць да дому».

Як патлумачыў аўтапарк Рагачова, аўтобус не мог далей праехаць менавіта праз непачышчаную праезную частку.

Чытайце таксама:

У Мінску ў снегапад на Казінца хадзіла сумная карова

У Бешанковічах з-за непагадзі перастала працаваць пераправа праз Дзвіну

З усёй Усходняй Еўропы снегу найбольш у Беларусі — аж 43 см!

У Мядзельскім раёне жанчына захрасла ў снезе. Прыйшлося выклікаць ратавальнікаў

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2