Раман Гадаваны. Фота: сацсеткі

Раман Гадаваны. Фота: сацсеткі

На вайне падчас баявога выхаду 29 лістапада загінуў экс-футбаліст Раман Гадаваны, напісаў у фэйсбуку журналіст Раман Бебех.

«Рома быў у 33-й брыгадзе. Ноччу быў на баявым выхадзе, па яго падраздзяленні пачаў працаваць танк. Байцы забеглі ў пасадку і там закранулі расцяжку».

Журналіст таксама заклікае дапамагчы сям'і вайскоўца. У яго засталося двое дзяцей і жонка.

Раман Гадаваны нарадзіўся ў Цярнопалі. Футбольную кар'еру пачаў у «Валыні», ва ўкраінскай прэм'ер-лізе згуляў 104 матчы.

У 2016 годзе гуляў за мазырскую «Славію». Правёў за палескі клуб восем матчаў, забіў адзін гол.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
65
label.reaction.anger
2