Эксперты супольнасці «Зялёная Беларусь», у якую ўваходзіць таксама экспертная ініцыятыва iSans, расказалі, колькі рэальна маглі выдаткаваць на пабудову АЭС у Беларусі. У пачатку лістапада Міністэрства фінансаў Расеі назвала кошт Беларускай АЭС — 5,36 мільярда даляраў. Менавіта столькі, па іх падліках, Беларусь скарыстала з расейскага крэдыту на АЭС, які быў памерам 10,5 мільярда.

Яўген Макарчук, супрацоўнік Дэпартамента энергетычнай бяспекі iSans, прыводзіць іншыя падлікі. Паводле яго слоў, на станцыю патрацілі агулам 6,84 мільярда даляраў. Бо дадаткова былі траты на:

  • лініі і падстанцыі — 237,2 мільёна;
    пікава-рэзервовыя крыніцы — 515 мільёнаў даляраў;
    электракатлы на станцыях — 190 мільёнаў даляраў.

Акрамя таго, на саму станцыю Беларусь, па падліках экспертаў, дадаткова патраціла 536 мільёнаў даляраў.

Агулам атрымліваецца 6,84 мільярда даляраў.

На думку эксперта, узнаўляльныя крыніцы электраэнергіі больш выгадныя для Беларусі ў далейшай перспектыве.

«АЭС вырабляе электраэнергію па 6 цэнтаў за кілават-гадзіну, узнаўляльныя крыніцы вырабляюць энергію па 3 цэнты і часам танней. З гэтага кошту за АЭС таксама вяртаецца крэдыт, гэта каля 3 цэнтаў», — гаворыць Яўген Макарчук.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4