Аляксандр Вальфовіч. Фота: Унутраныя войскі МУС РБ

Аляксандр Вальфовіч. Фота: Унутраныя войскі МУС РБ

Беларусь сумняваецца, што сумежныя з ёй краіны будуць развязваць ваенныя дзеянні супраць яе, заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Ён адзначыў, што ў Мінску бачаць тую абстаноўку, якая складваецца на заходніх рубяжах, а таксама тыя сілы і сродкі, якія сёння ёсць у арсенале Польшчы і краін Балтыі, піша «Спутнік».

«Але перш за ўсё гэта сілы і сродкі аб'яднаных Узброеных сіл блока НАТА, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі сумежных краін», — сказаў Вальфовіч у эфіры тэлеканала АНТ.

З ягоных слоў, суседнія краіны блока НАТА занялі пазіцыю на павелічэнне свайго вайсковага патэнцыялу на шкоду эканамічным інтарэсам. Да прыкладу, Польшча працягвае павялічваць колькасны склад свайго войска, у тым ліку за кошт новых дывізій на мяжы з Беларуссю.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што нарошчванне ўзброеных сіл не гаворыць пра міралюбны характар гэтых краін. Пры гэтым ён мяркуе, што Польшча і краіны Балтыі не збіраюцца нападаць на Беларусь.

«Я думаю, яны выдатна ацэньваюць, што развязваць ваенныя дзеянні супраць Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца стратэгічным партнёрам Расейскай Федэрацыі, напэўна, проста неразумна і немэтазгодна», — рэзюмаваў генерал-лейтэнант.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0