Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Там будуць прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Кірмаш будзе праходзіць у самым сэрцы Варшавы — Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4).

Сталі вядомыя даты творчых сустрэч і прэзентацый кніг:

01.12/14:00 Беларускі стэнд

Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча.

01.12/16:00

Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю».

01.12/17:00 Малая Заля

Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха».

02.12/15:00 Беларускі стэнд

Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12/16:00

Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12/17:00

Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12/15:00

Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0