Кацярына Мізуліна заявіла, што на расійскага спевака Шарлота завялі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» і «абразу пачуццяў вернікаў». Аб гэтым кіраўніца «Лігі бяспечнага інтэрнэту» напісала ў сваім тэлеграм-канале.

Цяпер Шарлот адбывае 13 сутак арышту, якія яму прызначыў Ленінскі раённы суд Санкт-Пецярбурга 22 лістапада па справе аб дробным хуліганстве, піша «Медуза».

З Пецярбурга спевака этапуюць у Самарскую вобласць у пачатку снежня — па заканчэнні тэрміну адміністрацыйнага арышту.

У чэрвені спявак Шарлот апублікаваў ролік, на якім ён спальвае расійскі пашпарт. У ліпені Шарлот прыбіў да распяцця фатаграфію патрыярха РПЦ Кірыла і свой вайсковы білет. У лістападзе Кацярына Мізуліна звярнулася са скаргай на спевака ў СК і МУС. Шарлота затрымалі 22 лістапада ў аэрапорце Пулкава.

За «рэабілітацыю» нацызму Шарлоту можа пагражаць да трох гадоў зняволення. Таксама спеваку можа пагражаць да пяці гадоў зняволення за спальванне пашпарта РФ і антываенныя выказванні.

Шарлот (Эдуард Валер'евіч Шарлот, 1988, Самара) — расійскі кампазітар, музыкант, спявак, аўтар песень і акцёр. Першую вядомасць атрымаў дзякуючы каверам на песні гурта «Пошлая Молі»; затым — пасля ўдзелу ў шоу «Песні на ТНТ». Пазней стала вядомая песня «Шчака на шчаку», з якой артыст выступаў на шоу «Вячэрні Ургант»; таксама распаўсюдзілася песня-джынгл, напісаная Шарлотам для рэкламы «Мегафона». У сакавіку 2020 года быў выпушчаны сумесны сінгл з Маргенштэрнам пад назвай «Малышка».

Чытайце таксама:

У Санкт-Пецярбургу затрымалі спевака, які спаліў пашпарт. Яго прымусілі выбачацца на відэа

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7