Сябры Міжнароднай жаночай сіянісцкай арганізацыі і «Маці Надзеі» трымаюць партрэты закладнікаў, якія ўтрымліваюцца баевікамі ХАМАС. Парыж, 24 лістапада 2023 года. Фота: Christophe Ena / AP
Акрамя ізраільскіх закладнікаў баевікі ХАМАС адпусцілі 12 рабочых з Тайланда, узятых у палон 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Тайланда Сэтха Тхавісін. Вызваленне грамадзян Тайланда не з'яўляецца часткай угоды паміж Ізраілем і ХАМАС, заключанай пры пасярэдніцтве Катара, піша «Медуза».
22 лістапада ўлады Ізраіля і прадстаўнікі ХАМАС дамовіліся часова спыніць агонь і абмяняць 50 закладнікаў на 150 палесцінскіх зняволеных. Пагадненне аб спыненні агню набыло моц сёння а восьмай раніцы па Мінску.
Усяго ў закладніках можа знаходзіцца да 240 чалавек.
Чытайце таксама:
У сектары Газа ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню
Ізраіль і ХАМАС нарэшце абвясцілі пра часовае перамір'е — праз паўтара месяцы з пачатку вайны
Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада