Імя загінулай артысткі — Паліна Мяньшых. Ёй было 40 гадоў і яна, як паведамляецца, была вядомая як харэограф, рэжысёр і драматург. Яна была стваральніца тэатра-студыі «Леге Арціс» (2001-2016), тэатра этнатанца «Нежань» (з 2021 года). Сярод іншага была пастаноўшчыцай адной з версій фэнтэзі-мюзікла «Апошняе выпрабаванне» («Леге Арціс»).

Паведамляецца, што адной ракетай з «Хаймарса» нібыта былі разбітыя машыны валанцёраў, а другой — грымёрка з артыстамі і сцэна. Наступныя ўдары нібыта прыйшліся па тых, хто выцягваў параненых з-пад завалаў.

Паводле паведамлення ўкраінскага боку, падчас гэтай атакі загінулі 25 расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 100 атрымалі раненні. Пра гэта заявіў палкоўнік УСУ, камандзір 28-й асобнай механізаванай брыгады Юрый Мадзяр. Але пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

Чытайце таксама:

Пад Барысавам пачалі ствараць дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр Аляксея Талая

З брэсцкім «Дынама» згуляла каманда расійскіх комікаў, якія выступалі ў «ДНР». Гледачоў сабралася нямала

Кіраўнік «ДНР» узнагародзіў прапагандыста Салаўёва званнем Героя

Клас
69
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
3