Паводле бацькі Мікалая Агалобяка, ягоны сын паўгода служыў у падраздзяленні «Шторм Z» і атрымаў там цяжкае раненне. Ён хоць і на нагах, але пакуль нідзе не працуе, аднаўляецца, і для вайны ўжо наўрад ці будзе прыдатны.

Пра атрад «Шторм Z» у Мінабароны сталі пісаць са студзеня 2023 года. У аператыўных зводках паведамлялася, што штурмавыя атрады прызначаныя для прарыву найбольш складаных участкаў абароны УСУ. Камплектуюць іх нібыта з добраахвотнікаў, у тым ліку са зняволеных.

На якіх умовах памілавалі Мікалая Агалобяка, пакуль што невядома.

Секта сатаністаў утварылася ў Яраслаўлі ў 2006 годзе. Яе заснавальнікам быў 15-гадовы Канстанцін Клык Баранаў, пазней да аб'яднання далучыліся яшчэ некалькі падлеткаў, сярод якіх быў і Мікалай Граф Агалобяк.

Сябры секты некалькі гадоў праводзілі крывавыя рытуалы, выкарыстоўваючы для ахвярапрынашэнняў забітых сабак і катоў. Новых сяброў прысвячалі крывёю жывёл.

У 2008 годзе секта разраслася, а замест жывёл у ахвяры сталі прыносіць ужо людзей — падлеткаў, якія мелі сувязі з сябрамі секты. Пасля таго забойцаў арыштавалі, і ў 2010 годзе вынеслі суровыя прысуды: па 10 гадоў зняволення, а Агалобяку — 20, бо толькі ён быў на той час паўналетнім. Іншыя сябры секты, адбыўшы тэрміны, ужо былі на волі, Агалобяк заставаўся апошнім, хто працягваў адбываць тэрмін.

Чытайце таксама:

Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі. Той забіваў дзяўчыну тры гадзіны, нанёсшы 111 траўмаў, а адсядзеў менш за год

«Спецаперацыя» падобная да хрышчэння Русі, а Пуцін — да Аляксандра Неўскага. У Крамлі падрыхтавалі новую прапагандысцкую метадычку

«Нацысцкія сатаністы ўмацаваліся ў святым рускім горадзе Кіеве». Стала вядома, як расійская і лукашэнкаўская прапаганда будзе расказваць пра Хрышчэнне Русі

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
28