Фота: БелТА

Фота: БелТА

Пераможцам у намінацыі «Спектакль для дзяцей і юнацтва» стала опера Вялікага тэатра Беларусі «Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)», у намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра лялек» — «Запіскі юнага доктара» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. У намінацыі «Найлепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл» перамогу атрымала рок-опера «Граф Монтэ-Крыста» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у намінацыях «Найлепшы оперны спектакль» і «Найлепшы балетны спектакль» пераможцамі сталі «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Дон Кіхот» Вялікага тэатра Беларусі. У намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны» перамогу атрымаў спектакль «Ідыёт» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

У верасні 2023 года на сцэне лонданскага тэатра Barbican адбылася найбуйнейшая беларуская тэатральная прэм'ера сёлетняга году — опера «Дзікае паляванне караля Стаха» беларускага Свабоднага тэатра ў пастаноўцы Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды. Кампазітарка — Вольга Падгайская.

У беларускім Вялікім тэатры опера «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле гістарычнага дэтэктыва Уладзіміра Караткевіча была створаная ў 1989 годзе кампазітарам Уладзімірам Солтанам.

Аўтар лібрэта да лонданскай пастаноўкі Андрэй Хадановіч у інтэрвʼю Свабодзе звяртаў увагу на тое, што ў пастаноўцы оперы паводле «Дзікага палявання караля Стаха», якая ідзе на сцэне опернага тэатру ў Менску, у 2021 прыбралі некаторыя рэплікі:

— У Беларусі з цэнзурных прычынаў са сцэны зніклі рэплікі «Раман, выходзь!» (калі крычыць дзікае паляванне). Ці то таму, што Рамана Пратасевіча выцягнулі з самалёта, ці то таму, што Раман Бандарэнка напісаў «Я выходжу» і назаўжды выйшаў у двор плошчы Пераменаў.

Чытайце таксама:

Стартаваў кінафестываль «Лістапад»

У анлайн-кінатэатры Vodblisk з’явіліся новыя фільмы

Купалаўцы здымаюць кіно. Вось што пра яго вядома

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
14